Меню сайта
Главная » 2014 » Сентябрь » 24 » Скачать АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ У ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ (Белоруссия) бесплатно
9:14 PM
Скачать АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ У ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ (Белоруссия) бесплатно
Тип: Курсовая работа
Предмет: Литература
Тема: АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ У ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ (Белоруссия)
Страниц: 58  
Формат: doc  

Содержание

УСТУП……………………………………………………………….……..2

ГЛАВА І. АЎТАРСКАЯ МОВА І ЯЕ РАЗНАВІДНАСЦІ………….…..6

1.1. Тэарэтычныя аспекты стварэння маўленчай карціны ў мастацкім творы……………………………………………………………………………….6

1.2. Асаблівасці аўтарскай мовы: маналог…………………………….10

1.3. Канструкцыі з інкруставанай мовай у творах Я.Брыля…………………………………………………………………………..20

1.4. Адлюстраванне ў аўтарскай мове Я.Брыля адметнасцей стылю пісьменніка……………………………………………………………………….22

ГЛАВА ІІ. АСАБЛІВАСЦІ МОВЫ ГЕРОЯЎ У ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ..29

2.1. Канструкцыі з прамой мовай………………………………………..29

2.2. Ускосная мова герояў твораў Я.Брыля, яе асаблівасці……………36

2.3. Свабодная ўскосная мова герояў твораў………………………….40

ГЛАВА ІІІ. СІНКРЭТЫЧНАЯ МОВА Ў ТВОРАХ Я.БРЫЛЯ………..42

3.1. Няўласна прамая мова як паказчык сінкрэтычнай мовы…………..43

3.2. Сказавая мова…………………………………………………………48

ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………………….…..51

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………….……..54

СПІС КРЫНІЦ…………………………………………………………….58

Введение

Апошнім часам пытанне лінгвааналізу стала прадметам навукова-публіцыстычных артыкулаў, цэнтрам увагі розных даследчыкаў. Гэта адбываецца невыпадкова, бо праблема ўжывання моўных сродкаў важная і досыць складаная. Тэкст з'яўляецца прадметам такога аналізу. Ён першая ступень пры вывучэнні мастацкага твора, побач з ім праводзіцца літаратуразнаўчы, стылістычны, радзей - тэксталагічны аналіз. Лінгвістычны аналіз засноўваецца на ўліку нарматыўнасці і гістарычнай зменлівасці літаратурнай мовы, з аднаго боку, і дакладным адмежаванні і правільнай ацэнцы індывідуальна-аўтарскіх і агульнамоўных фактаў, з другога боку.

Мова, слова, вобразны арсенал - гэта матэрыялізацыя думак, разваг аўтара і адначасова - сродак матэрыялізацыі індывідуальнага бачання свету.

Кожнае слова, якое мы далучаем да іншых у сказе, у літаратурна-мастацкім творы мае канкрэтны сэнс, азначае канкрэтную рэальнасць. Гэта калі разглядаць слова асобна, як лексічную адзінку. У сказе ж яно ўжо не адасобленае, не проста маўленчая адзінка. Арганічна звязанае з іншымі словамі, яно набывае дадатковыя рысы, новае, іншым разам нечаканае асвятленне. Вядомы лінгвіст В. У. Вінаградаў назваў гэты феномен камбінаторным прырашчэннем сэнсу". Сэнсавая структура слова, адзначае ён, "пашыраецца і ўзбагачаецца тымі мастацка-выяўленчымі "прырашчэннямі" сэнсу, якія развіваюцца ў сістэме цэлага эстэтычнага аб'екта (літаратурнага твора)" [13, с. 297].

Асаблівасць мовы літаратурна-мастацкага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі "моўнай мэтанакіраванасцю". У творы не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы - дыялектнай, прастамоўнай ці жаргоннай - могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім.

Кожны літаратурна-мастацкі твор патрэбна разглядаць і паводле семантычнай, і паводле структурнай арганізацыі яго кампанентаў. Абодва аспекты цесна ўзаемазвязаныя, бо моўныя адзінкі (элементы) могуць адначасова служыць сродкамі як семантычнай, так і структурнай арганізацыі яго кампанентаў.

Мастацкая творчасць - гэта асаблівы спосаб пазнання і засваення чалавекам рэчаіснасці. Зразумела, што ўспрыняцце амаль любой інфармацыі са знешняга свету выклікае ў чалавека пэўныя ўнутраныя перажыванні, разважанні, асацыяцыі. Паўтаральнасць замацоўвае сувязі інфармацыі і эмоцый, пэўны змест выклікае пэўнае перажыванне - у свядомасці фарміруецца суаднясенне паміж эмоцыямі і сэнсавай інфармацыяй, прычым эмоцыі становяцца носьбітамі ці крыніцай інфармацыі.

У арганізаванай такім чынам празаічнай сістэме кожны элемент, што яе складае, набывае асаблівую важнасць, гэта значыць кожнае мастацкае слова ўдзельнічае ў выказванні агульнага сэнсу твора, а комплекс асацыяцый, звязаных з гэтым словам, паглыбляе сэнсавую структуру твора.

У мастацкі твор, як адзначалася вышэй, уваходзяць словы, граматычныя формы, якія знаходзяцца за межамі літаратурнай кадыфікаванай мовы, таму яны не выкарыстоўваюцца ў немастацкай мове. Але шэраг пісьменнікаў шырока выкарыстоўваюць такія словы і граматычныя формы ў сваіх творах; замена іх на літаратурныя эквіваленты пазбавіла б творы той выразнасці, якой намагаўся дасягнуць аўтар. Такім чынам, мастацкая мова выкарыстоўвае любыя адхіленні ад норм літаратурнай кадыфікаванай мовы, што дае права казаць аб асаблівай, паэтычнай мове як аб'екце даследавання.

На тэарэтычным узроўні праблемы маналога, дыялога і аўтарскага маўлення ў мастацкім творы набылі актуальнасць і пачалі распрацоўвацца глыбока і шматбакова параўнальна нядаўна - толькі ў другой палове ХХ стагоддзя. Пачатак шырокамаштабнага даследавання ў лінгвістыцы праблем маўленчай карціны мастацкіх твораў быў пакладзены працамі Бахціна М.М., якія ўвайшлі ў навуковы круг толькі ў 70-я гады ХХ стагоддзя. Аднак рэалізацыі яго ідэй у сучаснай лінгвістыцы надаецца яшчэ недастатковая ўвага.

Названыя праблемы ў сваіх працах закраналі шматлікія айчынныя і замежныя даследчыкі. У працы над дадзеным дыпломным праектам мы разгледзелі ідэі наступных даследчыкаў: В.У.Вінаградава, М.М. Бахціна, В.В. Адзінцова, М.П. Брандэс, Л.Я. Гінзбург і інш.

Для сучаснага мовазнаўства вывучэнне празаічнай мовы ва ўсёй яе шматграннасці з'яўляецца вельмі важным пры вызначэнні асноўных унутрымоўных працэсаў, камунікацыйна-маўленчага статуса, моўна-стылістычных магчымасцей таго ці іншага твора. Менавіта прыведзеныя вышэй факты пацвярджаюць актуальнасць тэмы, выбранай намі для даследавання.

Мэта дыпломнай работы заключаецца ў аналізе апавядальнай мовы твораў Я.Брыля.

Пастаўленая мэта дасягаецца шляхам вырашэння ў ходзе працы наступных задач:

" Разгледзець паняцце "аўтарская мова" і акрэсліць яе асноўныя разнавіднасці;

" Прааналізаваць адметнасці мовы герояў у творах Я.Брыля;

" Выявіць асноўныя разнавіднасці няўласна-прамой мовы на базе разгледжаных твораў побач з уласна прамой і няўласна аўтарскай мовамі.

Таму:

1) Аб'ектам даследавання выступае мова твораў Я.Брыля.

2) Прадметам даследавання з'яўляюцца стылістычныя і сінтаксічныя сродкі і прыёмы, што выкарыстоўваюцца Я.Брылём у мове яго твораў.

Крыніцай даследавання выступаюць творы Я.Брыля (аповесці: "Золак, убачаны здалёк", "Сірочы хлеб", "Ніжнія Байдуны", апавяданні: "Галя", "Праведнікі і зладзеі", "Дакор", "Знічка", "Кроў на сцяне", "Мой зямляк", "Туга", "Усмешка", "Хлопчык", "Яшчэ раз першы снег", "Як маленькі").

Асноўным метадам, які быў выкарыстаны намі ў ходзе працы з'яўляецца апісальны лінгвістылістычны аналіз апавядальнай мовы твораў Я.Брыля, а таксама шырокі кантэксталагічны аналіз, што заключаецца ў выяўленні індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцей выкарыстання сродкаў сучаснай беларускай мовы.

Навуковая навізна дадзенай дыпломнай работы заключаецца ва ўсебаковым і дасканалым вывучэнні асаблівасцяў апавядальнай мовы Я.Брыля. Менавіта шырокі ахоп праблем даследавання вылучае дадзеную работу з шэрагу падобных, якія ў сваёй большасці закранаюць у сваіх даследаваннях толькі нейкую пэўную, вузка акрэсленую тэму. Пры вывучэнні літаратурна-мастацкага твора навукоўцамі часта праводзяцца літаратуразнаўчы і стылістычны, і значна радзей - тэксталагічны аналіз тэксту. Менавіта тэксталагічны аналіз, як у самай мінімальнай, так і ў самай максімальнай яго магчымасці, папярэднічае лінгвістычнаму і літаратуразнаўчаму, бо калі чытач першапачаткова знаёміцца з творам мастацкай літаратуры, то абавязкова цікавіцца гісторыяй яго стварэння, эпохай, якая адлюстравана, ці ў якую ён створаны.

Список литературы

1. Брыль, Я. Акраец хлеба: Аповесці, апавяданні, лірычныя запісы / Я.Брыль.- Мінск: Маст. літ., 1977. - 224 с.

2. Брыль, Я. Вячэрняе: Лірычныя запісы і мініяцюры / Я.Брыль.- Мінск: Маст. літ., 1994. - 350 с.

3. Брыль, Я. Пішу як жыву: Аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ / Я.Брыль.- Мінск: Маст. літ., 1994. - 363 с.

Примечания

Скачивание файла!Для скачивания файла вам нужно ввести
E-Mail: 1528
Пароль: 1528
Скачать файл.
Просмотров: 354 | Добавил: Иван44 | Рейтинг: 0.0/0
Форма входа
Календарь
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930